Польшча адняўляе расследаванне авіякатастрофы пад Смаленскам



4 лютага ў прысутнасці сем’яў ахвяраў авіякатастрофы пад Смаленскам міністр абароны Польшчы, Антоні Мацерэвіч, падпісаў дакументы, якія дазваляюць аднавіць расследаванне Смаленскай авіякатастрофы.

f9902c5f-e98e-4686-a874-c3abe2b94dd9

У склад новай падкамісіі па расследаванні авіякатастрофы пад Смаленскам ўваходзіць 21 асоба, у тым ліку міжнародныя адмыслоўцы, сярод якіх былы дарадца Уладзіміра Пуціна Андрэй Іларыёнаў.

Расейская федэрацыя адмовіла ў юрыдычнай дапамозе Польскаму боку ў высвятленні прычынаў авіякатастрофы прэзідэнцкага самалёта. Галоўная вайсковая пракуратура Польшчы паведаміла, што Расейскі бок адмовіўся уручыць кантралёрам аэрапорта ў Смаленску паведамленні  з прадстаўленнем абвінавачання.

Пракуратура Расейскай Федэрацыі вярнула заявы з дапіскай – выканаць немагчыма.

10 красавіка 2010 года у катастрофе самалёта Ту-154 пад Смаленскам загінулі 96 чалавек, сярод іх прэзідэнт Польшчы Лех Качынскі. Польская дэлегацыя ехала на ўрачыстасці з нагоды 70-й гадавіны злачынства ў Катыні.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя