На ўкраінска-беларускай мяжы будуць працаваць памежныя ўпаўнаважаныя



За стварэнне такога памежнага інстытута прагаласавала большасць Вярхоўнай Рады.

Апарат памежных рэвізораў мае складацца з Галоўнага памежнага ўпаўнаважанага, ягоных намеснікаў і дарадцаў, а таксама прадстаўнікоў на ўчастках мяжы і іх намеснікаў. Задача новага інстытута: забеспячэнне міжнародных дамоваў па памежных пытаннях, ацэнка сітуацыі на мяжы, а таксама ацэнка эфектыўнасці пунктаў пропускаў.

Такія ж самыя ўпаўнаважаныя будуць працаваць і з беларускага боку. У разе нейкіх інцыдэнтаў, кшталту парушэння мяжы, чэргаў на кантрольна-прапускных пунктаў ці крымінальных здарэнняў украінскі і беларускі ўпаўнаважаны абавязаныя адразу інфармаваць пра гэта адзін аднаго.

Аналітыкі звязваюць стварэнне інстытута ўпажнаважаных з шалёнай плынню кантрабанды, якая ідзе праз беларуска-украінскую мяжу.

Мяркуецца, што памежныя рэвізоры пачнуць працу ўжо вясной.

 Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя