“Белсат” здымае фільм пра генерала Кандратовіча



У рамках цыкла перадач “Загадкі беларускай гісторыі” тэлеканал “Белсат” стварае дакументальны фільм пра міністра Беларускай Народнай Рэспублікі – “Беларускі генерал Кіпрыян Кандратовіч”. Здымкі перадачы праходзілі ў мястэчку Пагародна, што на Воранаўшчыне, дзе быў маёнтак генерала, у Лідзе, дзе ён быў пахаваны, і ў мястэчку Воранава, куды на пачатку 90-х гадоў парэшткі міністра БНР былі перапахаваныя і знайшлі свой апошні спачын. Аўтар і вядучы праграмы – гісторык Алесь Краўцэвіч зазначыў выключную ролю ў гісторыі Беларусі і загадкавасць асобы генерала Кандратовіча.

– Кандратовіч, па-першае, фігура, на жаль, малавядомая беларусам. Па-другое, таксама загадкавая. Будзе адна з загадак у нашым фільме: чаму расейскі генерад з польскамоўнай беларускай шляхты выбраў усё-такі Беларусь і служыў Беларусі? Ён пацярпеў паразу разам з усёй Беларускай Народнай Рэспублікай. Але параза гэтая тактычная, таму што калі б не яго праца, калі б не праца БНР, то не было б ні БССР, ні сучаснай Рэспублікі Беларусь – незалежнай нашай краіны.

Прэм’ера дакументальнага фільма “Беларускі генерал Кіпрыян Кандратовіч” з цыклу перадач “Загадкі беларускай гісторыі” адбудзецца ў пятніцу 26 лютага ў 18 гадзін 55 хвілін на тэлеканале Белсат.

Kandratovic_kipryjan_1906

[Not a valid template]

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара