Гісторыкі размаўлялі пра самую строгую вязніцу Беларусі
Гарадзенскія гісторыкі распавялі пра самую строгую турму ў Беларусі. Сустрэча адбылася ў 50 метрах ад сценаў турмы ў гарадзенскай арт-галерэі «Крыга». Гісторыкі Алесь Радзюк і Андрэй Вашкевіч распавялі гісторыю гарадзенскай турмы і турэмнага побыту ХІХ – першай паловы ХХ ст.: калі ўзнікла гарадзенская турма і як яна змянялася на працягу 150 гадоў; як змяняўся турэмны рэжым; як выглядалі ўмовы быту зняволеных.
Пра знакамітых «сядзельцаў» гарадзенскай турмы кажа Алесь Радзюк:
– Што тычыцца знакамітых вязняў. У турме непасрэдна знаходзіліся чалцы рэвалюцыйнай паўстанцкай арганізацыі Гарадзеншчыны – Сельвястровіч, Заблоцкі… У 1864 годзе з Кобрынскага астрогу сюды быў пераведзены Напалеон Орда, які дарэчы пакінуў выяву турмы.
Гарадзенскі гісторык Андрэй Вашкевіч: Турмы існавалі ў старым замку. Гарадская турма існавала ў Ратушы. Пазней, канешне, ужо адбывался эвалюцыя гэтых аб’ектаў. Гарадзенская турма, класічная, якая сёння існуе, гэта ўжо тыповы прадукт і Расейскай імперскай, і еўрапейскай пеніцытарнай думкі.
Гарадзенскія ўлады неаднойчы заяўлялі пра тое, што турму трэба перанесці за горад. Планы пра тое, каб перанесці месца зняволення вязняў за горад, а кляштар аддаць каталіцкай царве, існавалі ў горадзе яшчэ з сярэдзіны 80-х гадоў ХХ стагоддзя.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя