У Беларусі паступова пачынаецца парламенцкая кампанія



Пра сваю гатоўнасць прыняць у ёй удзел ужо заявіла частка дэмакратычных сіл, але дакладна не вядома, ў якім фармаце і з якім пасылам. Затое праўладная грамадская арганізацыя “Белая Русь” абяцае закрыць сваімі кандыдатамі ўсе 110 выбарчых акругаў.

Такі намер праўладных структур не здзіўляе грамадскага актывіста з Пінска Андрэя Кахнюка. На ягоную думку, гэта абумоўлена тым, што ў правінцыі да прэзідэнцкіх выбараў не было асаблівай цікавасці, а пра парламент нават ніхто і не ўзгадвае. «Грамадзяне не звязваюць магчымасці перамен з выбарамі ў парламент,» — кажа актывіст:

— У пераважнай большасці, слухаючы людзей і азіраючы за іхнай рэакцыяй я бачу проста абыякавасць. Усе гэтыя падзеі хутчэй за ўсё папросту перагрузілі людзей, калі папросту надта доўга чалавека даўбіць у яго з’яўляецца поўная абыякавасць і я цяпер назіраю менавіта гэтую абыякавасць. Маўляў і так нічога не зменіцца.

 

Чакаецца, што сёлета парламенцкая кампанія пачнецца ўлетку альбо напачатку восені, прынамсі дзень галасавання прызначаць не пазней за 11-га верасня.