Біржавы курс еўра абнавіў гістарычны максімум



Курс еўра на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 5 лютага абнавіў гістарычны максімум, падняўшыся на 448 рублёў да 24.246.

еўра

Амерыканскі даляр, які адкаціўся напярэдадні з рэкорднай адзнакі 21.718 да 21.486, падняўся да 21.668 рублёў.

Расейскі рубель патаннеў з 280,73 да 280,38 беларускага.

З пачатку года біржавы курс долара вырас на 16,69%, еўра – на 19,44%, расейскага рубля – на 9,81%.

belapan.by