Украіна можа ўвесці візавы рэжым з РФ



З такой прапановай выступіла група дэпутатаў Вярхоўнай Рады ад фракцыі “Народны Фронт” Арсенія Яцэнюка. Прапанову падтрымаў першы намеснік спікера ВР Андрэй Парубій.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

Упершыню прапанова пра скасаванне візавага рэжыму з Расеяй прагучала яшчэ ў снежні 2015 года, калі сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандр Турчынаў заклікаў да больш жорсткага кантролю на расейскай мяжы. Паводле Аляксандра Турчынава, менавіта бязвізавы рэжым і дазваляе трапляць на тэрыторыю Украіны шматлікім дыверсантам і шпегунам.

Перспектыва ўвядзення візавага рэжыму выклікала вельмі нервовую рэакцыю ў Маскве. У Крамлі напалягаюць, што расейцы і ўкраінцы з’яўляюцца адзіным народам і часткай „русского мира”, з агульнай гісторыяй, мовай і культурай. Але ў разе скасавання безвізавага рэжыму паміж Украіней і Расейскай Федэрацыяй у Дзяржаўнай Думе паабяцалі прыняць сіметрычныя захады.

Пытанне пра скасаванне безвізавага рэжыму паміж Украінай і Беларуссю пакуль не разглядаецца.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя