Рэканструкцыя бітвы за Тыкоцінскі замак
359 гадоў таму гетман Вялікага Княства Літоўскага Павел Сапега перамог шведскія войскі ў Тыкоціне, дзе засеў іх прыхільнік Януш Радзівіл. Гэта дало перавагу войскам Рэчы Паспалітай у Паўночнай вайне, званай “шведскім патопам”, і адкрыла дарогу на цэлы рэгіён. У памяць пра гэтыя падзеі з 17-га стагоддзя блізу Беластока прайшла рэканструкцыя бітвы за Тыкоцінскі замак:
– Мы зараз будзем штурмаваць замак у Тыкоціне пад камандваннем гетмана ВКЛ Паўла Сапегі.
– Гэта імгненні, якія мы хапаем, апранаючыся ў гэтую вопратку, махаючы шаблямі і страляючы з пісталетаў. Гэта насамрэч файна.
– Гэта адзіная падобная імпрэза, якая праходзіць на адкрытым паветры. Таму так шмат тут людзей. Мы заўсёды ахвотна прыязджаем у Тыкоцін і выпрабоўваем нашыя шаблі на шведах і здрадніках.
– У Тыкоціне замак штурмавала літоўскае войска, яно тады было разам з польскім войскам.
Штурм замка ў Тыкоціне – гэта самая буйная рэканструкцыя гістарычных бітваў на Падляшшы і адзіная ў Польшчы, якая тычыцца Паўночнай вайны.
[Not a valid template]
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтаркі