Пад Менскам затрымалі партыю гераіну



На тэрыторыі Беларусі затрыманы грамадзянін Латвіі, які перавозіў партыю гераіну. Замежніка, які перавозіў 3.000 доз гераіну, затрымалі пад Менскам, а інфармацыя пра тое, што ў яго машыне можа знаходзіцца наркотык, паступіла з мяжы. Агляд аўтамабіля кінолагамі вынікаў не даў. Магчыма, таму, што ў салоне быў рассыпаны перац. Таму праверку працягнулі ў адмысловым боксе. Менавіта там, паводле інфармацыі мытных органаў, у машыне была знойдзеная схаваная тэхналагічная поласць, у якой знаходзіўся загорнуты ў поліэтылен скрутак, вельмі па-майстэрску замаскіраваны. У ім было рэчыва белага колеру.

Грамадзянін Латвіі ехаў праз Беларусь у Маскву да сваіх бізнес-кампаньёнаў. Ён адмаўляе, што перавозіў наркотык.

Паводле БелаПАН

Фота muz4in.net