Героі не паміраюць



«Героі не паміраюць» — створаны сайт-мемарыял пра загінулых за Украіну беларусаў.

pamjac

На старонцы можна знайсці фота, відэа ды біяграфіі патрыётаў, якія аддалі найдаражэйшае — жыццё — падчас Рэвалюцыі Годнасці ды вайны на Данбасе.

На сайце размешчаныя асобныя старонкі з біяграфіямі Алеся Чаркашына, Міхаіла Жызнеўскага ды Віталя Целяжэнкі. Залічыць да беларускіх герояў Віталя, які паходзіў з Запарожжа, было прынцыповым для аўтараў сайту, улічваючы ягоную дапамогу беларусам падчас рэвалюцыі ды вайны на ўсходзе.

Галерея памяці створаная без спонсарскай падтрымкі, не прасоўвае партыйных або палітычных «інтарэсаў», не займаецца піярам. На дадзеным этапе рэсурс размешчаны на хостынгу сайта Маладога Фронту.

Рэсурс толькі пачынае развівацца, таму стваральнікі сайту будуць удзячныя за любую дапамогу — перш за ўсё факталагічную. Яны заахвочваюць дасылаць на скрыню[email protected] заўвагі датычна развіцця рэсурсу, успаміны пра палеглых герояў, малавядомыя фота і факты з іх жыцця.

RIP.mfront.net