Анатоль Шумчанка: Ілюзіяў няма і шанцаў вельмі мала



Лідар грамадскага аб’яднання прадпрымальнікаў „Перспектыва” Анатоль Шумчанка сёння, 8 лютага, прыме ўдзел у пасяджэнні рабочай групы ў Міністэрстве эканомікі для разгляду ўказу № 48 аб сертыфікацыі. Анатоль Шумчанка спадзяецца, што пытанне па ўказу № 222 на пасяджэнні рабочай групы будзе абмяркоўвацца, хаця вялікіх надзеяў у выніковасць паседжання ў яго няма.

– Ілюзіяў няма і шанцаў вельмі мала. Пакуль Лукашэнка не дасць каманду канцэптуальна змяніць адносіны да прыватнага бізнеса, чыноўнікі нічога не будуць рабіць. У любым выпадку трэба скарыстоўваць усе магчымыя пляцоўкі, якія “Перспектыва” стварыла, у тым ліку і  рабочую групу, для таго, каб была магчымасць пабачыцца, абмеркаваць, выказаць свае прапановы.

На форуме ў Менску 1 лютага індывідуальныя прадпрымальнікі запатрабавалі перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам. Удзельнікі форуму ў чарговы раз выказаліся за тэрміновую адмену ўказа № 222.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя