У Варшаву прыбыла дэлегацыя Венецыянскай камісіі



Дэлегацыя падрыхтуе праект ацэнкі прававой сітуацыі ў Польшчы, у прыватнасці з Канстытуцыйным судом і СМІ.  Дэлегацыю Венецыянскай камісіі ў Варшаве ўзначальвае сам старшыня камісіі італьянец Джані Букікіо. Ён  сёння раніцай сустракаўся з прэзідэнтам  Анджэем  Дудам. Прадстаўнікі Венецыянскай камісіі сустрэліся з прадстаўнікамі Вярхоўнага суда і Нацыянальнай рады суддзяў.

Як распавёў журналістам прэс-сакратар Вярхоўнага суда Польшчы Дарыюш Свецкі, тэмай сустрэчы было азнаямленне сяброў камісіі са зменамі ў польскім заканадаўстве:

– Прадметам гэтага спаткання было азнаямленне сябраў камісіі са зменамі ў польскім заканадаўстве, найперш тых, якія тычацца Канстытуцыйнага суда. Прэм’ер-міністр выказала свае меркаванні наконт гэтых зменаў, перадусім – складу суда.

Венецыянская камісія з’яўляецца кансультацыйным органам Рады Еўропы.

Наведванне Варшавы выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі меркавання ў справе папраўкі да Закона аб Канстытуцыйным судзе, які польскі парламент прыняў 22 снежня 2015 года. З просьбай аб гэтым да Камісіі спачатку звярнуліся няўрадавыя арганізацыі, а потым таксама кіраўнік польскага МЗСу Вітольд Вашчыкоўскі.

У другой палове дня запланаваная сустрэча з парламентарамі ў Сейме і Сенаце.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tvn24.pl