Справу Аляксандры Васілевіч разглядае Камітэт па правах чалавека



У Гародні чарговая вестка з Камітэту па правах чалавека, што ў Жэневе. Аляксандра Васілевіч, старшыня гарадзенскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, атрымала адказ на скаргу за падзеі 2014 году. Пасля Свіслацкага фэсту ў гонар паўстанцаў 1863 году яе пакаралі адміністрацыйным штрафам. Рашэнне суда Аляксандра Васілевіч палічыла незаконным.

– Нарэшце. Таму што я ведаю практыку Камітэта па правах чалавека. Яны шмат часу даюць на рэгістрацыю. Некаторыя справы ў мяне ёсць з 2012 года, якія яшчэ не пайшлі на працэдуру разгляду, а вось гэтая справа па Свіслачы 2014 года ўжо зарэгістравана і ўжо будзе ісці камунікацыя з дзяржаўнымі органамі Рэспублікі Беларусь. Справы, дзе грамадзяне былі пакараныя штрафам ці суткамі, Камітэтам разглядаюцца крыху раней, чым тыя, дзе, напрыклад, адмовілі ў правядзенні пікету, ці проста парушылі права.

vasilevic

vasilevic-adkaz

Калі ў 2014 годзе шмат удзельнікаў Свіслацкага фэсту было аштрафавана, Аляксандра Васілевіч прайшла ўсе ўзроўні судоў у краіне. Праўды яна не дамаглася, і цяпер чакае вынікаў ад сваёй скаргі, якая накіравана ў Камітэт па правах чалавека.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя