У абарону ўсёй групы ЛГБТ



Праваабаронца Таццяна Равяка з „Вясны” просіць пракуратуру праверыць публікацыі на сайце „Вечерний Могилев” на наяўнасць прыкмет экстрэмізму. Адпаведны зварот правабаронца накіравала ў пракуратуру Магілёва.

У сваім звароце праваабаронца просіць правесці праверку па фактах публікацый на сайце vecherniy-mogilev.by матэрыялаў, якія змяшчаюць прыкметы экстрэмізму, і прыняць адпаведныя меры ў межах сваёй кампетэнцыі.

Падставай для звароту сталі неаднаразовыя публікацыі пра „гражданина Д.”, у якіх факусуецца ўвага на прыналежнасці гэтай асобы да катэгорыі трансгендэраў і дазваляюцца выказванні ў пагардлівым тоне пра прадстаўнікоў сексуальных меншасцяў у цэлым, працягвае Тацяна Равяка:

– Мы хацелі б, гэта я ўказваю ў сваім звароце, каб пракуратура дала ацэнку гэтым публікацыям, менавіта з пункту гледжання наяўнасці прапаганды непаўнавартаснасці канкрэтнай групы нашых беларускіх грамадзян. На прыкладзе аднаго чалавека мы хацелі б абараніць як яго, так і ўсіх людзей, якія адносяцца да групы ЛГБТ.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

Газета „Вечерний Магилев” яшчэ ў мінулым годзе вызначылася цэлым шэрагам гамафобскіх публікацый. Уладальніку сайта „Вечерний Могилев” па выніках праверкі Міністэрства інфармацыі ўказала на неабходнасць ажыццяўлення больш пільнага кантролю за зместам публікацый.

Камісія па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў прызнала ў гэтых публікацыях – парушэнне журналісцкіх стандартаў, у той час, як афіцыйны Беларускі саюз журналістаў такіх праблемаў не заўважыў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя