Як будзе выглядаць новая «жыроўка»?



У бліжэйшыя дні беларусы атрымаюць новыя «жыроўкі» на аплату камунальных паслуг.

Нагадаем, цяпер у іх павінны з’явіцца новыя радкі. Абноўленую квітанцыю чыноўнікі прадэманстравалі ў час прамой лініі ў газеце «Рэспубліка».

ai-190402-1

З новага года «тэхнічнае абслугоўванне» ўключае ў сябе работы па абслугоўванні канструктыўных элементаў і інжынерных сістэм дома, працы па падрыхтоўцы дома да змены сезонаў. А таму да гэтага радка ў «жыроўцы» дададуцца яшчэ чатыры: санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, гэта значыць уборка пад’ездаў; тэхнічнае абслугоўванне ліфта; плата за энергію, якую выкарыстоўвае ліфт; плата за асвятленне месцаў агульнага карыстання: сходаў, пляцовак і г.д.

У студзені прадстаўнікі ЖКГ ужо агучвалі цэннікі на гэтыя паслугі. Па самых прыкладных падліках «жыроўка» ў тыповай двушцы (48 квадратаў, у дзевяціпавярховіку са смеццяводам) вырасце на 80 тысяч рублёў. І гэта без уліку газу, які падаражэў, электрычнасці, гарачай вады і ацяплення.

Фота urned.net