Даходы насельніцтва працягваюць істотна змяншацца



Больш чым на 200 даляраў знізіліся даходы насельніцтва ў Беларусі за 2015 год. Гэта адбілася ў першую чаргу на пакупніцкай здольнасці грамадзян. Усё, што яны могуць сабе дазволіць на заробкі, пенсіі і стыпендыі – гэта аплата камунальных паслугах, пакупка прадуктаў харчавання і вопраткі. Апытаныя на цэнтральных вуліцах берасцейцы распавялі пра тое, якім чынам паўплывала на іх жыццё зніжэнне даходаў:

– Жыццёвыя ўмовы сталі больш складаныя. І камунальныя плацяжы выраслі і кошты на харчаванне. Цяпер цяжкавата. Імкнешся на чымсьці эканоміць.

– Нічога не змянілася. Я пенсіянер. Я атрымліваю сваю пенсію і крыху падпрацоўваю яшчэ. З дзецьмі цяжка. Усё платнае. Урокі платныя.

– Зараз цэны адпусцілі на сацыяльна-значныя тавары. Цяпер на малочныя прадукты дысконтная карта ў “Еўраопце” не дзейнічае. Трэба плаціць поўную цану.

Сярэднія даходы насельніцтва ў Беларусі на канец 2015 году былі роўныя прыкладна 300 далярам. Аднак на практыцы большасць насельніцтва Беларусі, у асаблівасці ў рэгіёнах, атрымоўвае не больш за 150-200 даляраў.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце