Макей: Мы не займаем ні расейскую, ні амерыканскую пазіцыю
Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей падкрэслівае нейтральнасць Менска ў канфлікце Украіны, Захаду і Расеі.
Пра гэта ён сказаў журналістам падчас міжнароднай канферэнцыі „Менскі дыялог”:
– Мы размаўляем з усімі бакамі. Мы не займаем нічыю пазіцыю – ні расейскую, ні амерыканскую, ні украінскую, ні іншую. Мы дзейнічаем, сыходзячы з нашых нацыянальных інтарэсаў.
Уладзімір Макей адзначыў, што Беларусь будзе падтрымліваць і далей працу трохбаковай групы ў Менску – галоўнае, каб канфлікт найхутчэй скончыўся.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота sputnik.by