Марафон «Люблю Беларусь» працягвае сваё шэсце
11 лютага марафон «Люблю Беларусь» наведаў адразу два гарады — Гомель і Варшаву, паведамляе mfront.net.
У Варшаве да акцыі далучыліся беларускія студэнты. Яны вывесілі бел-чырвона-белы сцяг у раёне «Ochota», які знаходзіцца амаль у цэнтры горада.
„Гэтым мы выказалі сваю салідарнасць з беларускімі маладафронтаўцамі, — кажа адзін з удзельнікаў акцыі. — Варшава — гэта частка некалі агульнай для нас дзяржавы, Рэчы Паспалітай. Таму сцяг, вывешаны намі, падкрэслівае гістарычную еднасць і прыналежнасць Беларусі да еўрапейскай сям’і.
У Гомелі нацыянальны сцяг вывесіла маладая актывістка. Гэта адбылося ў цэнтральным парку горада на мосце праз раку Сож.
„Гомель — адзін з памежных з Расеяй гарадоў, — кажа дзяўчына. — Таму бел-чырвона-белы сцяг Хрыста павінен аберагаць яго, як нішто іншае. Лічу, што яшчэ існуе небясьпека для нашай краіны з боку ўсходняга суседа.
Марафон «Люблю Беларусь» працягваецца. Ён ужо наведаў 7 мясьцінаў.
Нагадаем, марафон “Люблю Беларусь” стартаваў 4 лютага з ініцыятывы Маладога Фронту. Нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі былі ўзнятыя ў Бабруйску, Маладэчне, Жлобіне,Воршы