Лукашэнка загадаў „сцісла” абмеркаваць рэкамендацыі АБСЕ



Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць міжведамасную экспертную групу па вывучэнні рэкамендацый АБСЕ, а таксама па выпрацоўцы прапановаў па выкарыстанні гэтых рэкамендацый.

000019_418922_big

Прычым, гэта павінна быць зроблена ў самыя кароткія тэрміны, заявіў кіраўнік дзяржавы падчас сённяшняй сустрэчы са старшынёй Цэнтрвыбаркаму Лідзіяй Ярмошынай. „Ёсць неабходнасць абмеркаваць сцісла вынікі прэзідэнцкіх выбараў вачыма БДІПЧ АБСЕ”, – сказаў кіраўнік дзяржавы, паведамляе belta.by.

Старшыня ЦВК паведаміла, што экспертную групу створаць ужо сёння. Яна будзе працаваць пад кіраўніцтвам ЦВК.

Праз месяц група прадаставіць рэкамендацыі ці прапановы „па той пазіцыі, якую выказала АБСЕ”. Як паведамлялі раней, прадстаўнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, якія наведвалі Беларусь у студзені, заявілі, што да парламенцкіх выбараў у Беларусі ёсць магчымасць змяніць выбарчае заканадаўства.

Выбары яшчэ не прызначаныя, але, верагодна, адбудуцца ў пачатку восені.