Музей Беларускага Палесся запрашае закаханых



Музей Беларускага Палесся, які знаходзіцца ў Пінску, 14 лютага запрашае да сябе ў госці ўсіх закаханых. У сувязі з Днём святога Валянціна адміністрацыя музея вырашыла правесці акцыю – закаханым адзін квіток на двух.

Намесніца дырэктара музея Святлана Лазюк кажа, што ў галерэі жывапісу асаблівая рамантычная атмасфера, якую ў краіне называюць “Пінская траццякоўка”:

– У нас сабраныя карціны, якія прадстаўляюць заходнееўрапейскае мастацтва 18 стагоддзя. Хачу адзначыць, што найбольш цікавымі, напэўна, з’яўляюцца карціны Айвазоўскага, Шышкіна, Пэна, Бялыніцкага-Бірулі. Партрэтны жывапіс прадстаўлены працамі 18-19 стагоддзяў. Самымі цікавымі з’яўляюцца сармацкія партрэты і партрэты Крысціны Радзівіл створаныя ў рамантычным стылі.

Дарэчы, партрэт Крысціны Радзівіл знаходзіцца толькі ў Пінску. Акрамя галерэі жывапісу, закаханыя ў Дзень святога Валянціна змогуць азнаёміцца з усёй экспазіцыяй Музею Беларускага Палесся, які з’яўляецца адным са старэйшых у краіне і сёлета адзначае 90-я ўгодкі.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя