Краіны ЕЗ дамовіліся зняць візавыя санкцыі з лукашэнкаўцаў
Краіны Еўрапейскага звяза вырашылі скасаваць візавыя санкцыі супраць лукашэнкаўцаў.
Пра гэта „Наша Ніва” даведалася з крыніц у Бруселі. Афіцыйнае абвяшчэнне зняцця санкцый мае адбыцца ў панядзелак 15 лютага.
Як стала вядома, захаваецца толькі эмбарга на продаж зброі, а таксама візавыя абмежаванні супраць чатырох асоб, якія падазраюцца ў датычнасці да выкрадання дзеячаў апазіцыі.
Зняцце санкцый звязваюць з жаданнем ЕЗ аддзячыць лукашэнкаўцам за іх ролю у мірным працэсе па Украіне.