Кнігарня „Галіяфы” ладзіць імпрэзу да Дня закаханых



Сталічная кнігарня „Галіяфы” рыхтуе да Дня закаханых адмысловую імпрэзу.

Кнігарня Галіяфы

(Фота: bel.sputnik.by)

Арганізатарам яе выступіць малады пісьменнік Кірыл Стаселька, кажа дырэктар выдавецтва „Галіяфы” Зміцер Вішнёў:

– 14-га ў нас Кірыл Стаселька як раз прадумвае імпрэзу да Дня закаханых. Кірыл Стаселька – гэта наш дэбютант, напярэдадні новага года выйшла яго кніжка “Дзіцячы маніфест”, яго кніжку мы вылучылі на прэмію „Дэбют” сёлета. Ён курыруе гэтую імпрэзу, якая адбудзецца 14-га ў нас.  

Кнігарня „Галіяфы” ў сваім памяшканні, якое знаходзіцца ў Траецкім прадмесці сталіцы, арганізоўвае не толькі прэзентацыі кніг і сустрэчы з пісьменнікамі, але і мастацкія выставы, і розныя культурніцкія імпрэзы, у тым ліку заняткі „Мова нанова дзеткам”.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя