Анатоль Лябедзька: Улада штурхае людзей на Майдан



Віцебскія прадпрымальнікі пацвярджаюць, што будуць на Кастрычніцкай плошчы Менска 15-га лютага а 12.00, як і казала раней Ірына Яскевіч, старшыня аргкамітэта па стварэнні беларускага прафсаюза прадпрымальнікаў „Разам”. Акрамя таго, пра сваю гатоўнасць прыняць удзел у акцыі заявілі ІП Полацка, Баранавічаў ды Менска.

Анатоль Лябедзька

Сітуацыю, пракаментаваў лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.

Па яго словах, індывідуальных прадпрымальнікаў запалохваюць. Але баіцца і ўлада! У Чырвонага дома няма ні ідэй, ні эфектыўных праграм, ні грошай, ні даверу і падтрымкі з боку грамадзян. Улада сама штурхае людзей на Майдан. Супрацьстаянне ІП і ўрада – гэта тая сітуацыя, калі выйграе той, хто менш баіцца і ў каго мацней воля, кажа Лябедзька.

Нагадаем, што з 1-га студзеня беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі не змогуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сертыфікатаў.