Праваслаўныя хрысціяне святкуюць Стрэчанне Гасподняе
Праваслаўныя вернікі адзначаюць свята Стрэчання Гасподняга. Гісторыя свята звязаная з евангельскімі часамі.
Паводле старажытна-габрэйскага закону, бацькі павінны былі прыносіць у храм для прысвячэння Богу сваіх першанцаў. Свайго саракадзённага Младзенца Хрыста прынесла ў храм і Багародзіца. Там яе сустрэў праведны Сімеон, якому было прадказана, што ён не памрэ, пакуль не пабачыць нараджэння Богамладзенцца ад Дзевы.
Стрэчанне сімвалізуе сабой сустрэчу Ветхага і Новага Заветаў.
У Беларусі існуе і другая назва свята — Грамніцы. Мяркуюць, што назва паходзіць ад язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна). З прыняццём беларусамі хрысціянства, магічна-ахоўную ролю (замест паганскіх шуму і грому) сталі выконваць асвечаныя ў царкве свечкі, якія захавалі ў сабе дахрысціянскую назву — грамніцы.
Беларускае Радыё Рацыя