Ваўкавыскія блогеры стварылі моцны інтэрнэт-партал
Тры тысячы унікальных наведвальнікаў, свежая інфармацыя з Ваўкавыску і ваколіцаў – такія вынікі амаль трохгадовай працы парталу volkovysk.by. Супраца неабыкавых ваўкавыскіх блогераў стварыла адзін з найбольш моцных мясцовых інтэрнэт-парталаў.
“Ніякага сакрэту ў такім поспеху няма”, – адзначыў у эфіры нашага радыё адзін са стваральнікаў парталу Уладзіслаў Мігдалёнак.
– Імкнемся даваць аб’ектыўную інфармацыю, калі якія-небудзь мерапрыемствы адбываюцца ў горадзе, імкнемся зрабіць добры фотарэпартаж. Ёсць людзі, якія звяртаюцца па дапамогу, і яны бачаць, што публікацыя вострых матэрыялаў знаходзіць водгук, і таму самы прапаноўваюць новыя тэмы.
Партал volkovysk.by быў адзначаны як Інтэрнэт-прарыў году ў конкурсе, які праводзіла ў 2013 годзе гарадзенскае грамадскае аб’яднанне „Трэці сектар”.
Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя