’’Кахаю цябе’’ – акцыя ў межах кампаніі ’’Наша мова’’



’’Кахаю цябе’’ – некалькі соцен паштовак з такімі словамі распаўсюдзілі ў Берасці прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця ’’Дзедзіч’’. Яны правялі акцыю ў межах кампаніі ’’Наша мова’’. „Такім чынам выказалі любоў да роднай мовы і папулярызавалі яе выкарыстанне”, – распавяла актывістка Алена Каховіч.

– З нагоды Дня закаханых дасталі са сваіх “закрамоў” свае паштоўкі. Яшчэ летась быў абвешчаны конкурс, па выніках якога была выдадзена паштоўка са снегавіком і надпісам “Кахаю цябе!”. Гэта такое шчырае прызнанне, асабліва на беларускай мове.

„Адна з задач – выклікаць павагу да роднай мовы, зрабіць яе ўжыванне паўсядзённай справай”, – падагульніла Алена Каховіч.

Беларускае Радыё Рацыя