Блаславёны ксёндз Міхал Сапоцька стаў патронам Беластока



Урачыстая сесія рады горада, у час якой Блаславёнага ксяндза Міхала Сапоцьку абралі патронам, адбылася ў Палацы Браніцкіх. Паводле віцэ-прэзідэнта горада Адама Полінскага, выбар ксяндза Сопоцькі мае не толькі духоўнае вымярэнне, але гэта і прамоцыя Беластока.

 – Шэраг справаў, звязаных з прамоцыяй асобы ксянзда Міхала, а таксама прамоцыяй горада, які звязаны з такім знакамітым месцічам. У горадзе існуе шлях па месцах, якія звязаныя з жыццём ксяндза.

За патранат ксяндза Сапоцкі прагаласавала 26 радных, адзін стрымаўся, супраць быў Войцэх Каранкевіч з Левых дэмакратаў. Радны Форума падляшскіх меншасцяў Славамір Назарук галасаваў «за».

– Я, як хрысціянін, падумаў, што гэта не контраверсійная постаць для нашага асяроддзя. Але я б хацеў, каб патронам Беластока засталіся святыя Кірыла і Мяфодзій, якія адначасова святыя як у рыма-каталіцкай царкве, так і праваслаўнай царкве.

Ксёндз Міхал Сапоцка звязаны з Беластокам з 1947 года. Трапіў сюды з Вільні, дзе быў пераследаваны савецкімі ўладамі. Працаўваў настаўнікам духоўнай семінарыі. Памёр ў 1975 годзе. Яго беатыфікацыя прайшла ў 2008 годзе.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя