Тэхагляд падаражэе з канца лютага
УП „Белтэхагляд” плануе ўвесці ў канцы лютага новы прэйскурант на паслугі па правядзенні дзяржаўнага тэхнічнага агляду на дыягнастычных станцыях. Такая інфармацыя размешчана на сайце прадпрыемства.
„У сярэднім кошт кантрольна-дыягнастычных работ будзе павялічаны на 18%. Гэта не закране станцый, якія не належаць прадпрыемству, і не паўплывае на памер дзяржаўнай пошліны. Пры гэтым паслугі „Белтэхагляда” па-ранейшаму будуць заставацца аднымі з самых нізкіх па кошту ў рэспубліцы – у сярэднім на 11% ніжэй агульнарэспубліканскага ўзроўню”, – гаворыцца ў паведамленні.
На прадпрыемстве растлумачылі, што перагляд тарыфаў звязаны з неабходнасцю прывядзення іх ўзроўню да эканамічна абгрунтаваных і з улікам такіх фактараў, як інфляцыйныя працэсы ў 2014-2016 гадах, рост абавязковых плацяжоў, кошт энергарэсурсаў.
Апошні раз тарыфы на тэхагляд у Беларусі пераглядаліся ў верасні 2014 года.