Ва Украіне разгортваецца чарговы карупцыйны скандал



У адстаўку падаў намеснік Генеральнага пракурора Украіны Віталь Касько. Адстаўку ён патлумачыў немагчымасцю выконваць свае абавязкі з прычыны татальнай карупцыі, якая квітнее ў Генеральнай пракуратуры.

На брыфінгу, арганізаваным былым намеснікам Генпракурора Украіны Віталем Касько, ён фактычна абвінаваціў свайго непасрэднага начальніка, Генпракурора Віктара Шокіна ў карупцыйных схемах, а таксама ў нежаданні праводзіць рэформы.

88_main

Віталь Касько (з левага боку) і Віктар Шокін 

Ва Украіне Віталь Касько меў рэпутацыю рэфарматара. У 2015 годзе ён разам з іншым намеснікам Генпракурора, Давідам Сакаварэлідзэ, ініцыяваў колькі гучных расследаванняў супраць скарумпаваных высокпасадоўцаў Кіеўскай пракуратуры, але падчас расследавання гэтай справы, паводле словаў самога Касько, на следства неаднаразова ціснулі менавіта набліжаныя Генеральнага пракурора Віктара Шокіна.

Сам Віктар Шокін з’яўляецца вылучэнцам прэзідэнта Пятра Парашэнкі. А таму адстаўка Віталя Касько можа спрычыніцца і да іншых гучных адставак і нават перастановак ва ўкраінскім урадзе.

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя