Белаазёрскія актывісты прыбралі зону адпачынку
Зона адпачынку на возеры Белае, што каля Белаазёрска, прыведзена ў парадак пасля купальнага сезону. Гэтая жывапісная зона адпачынку карыстаецца папулярнасцю не толькі ў жыхароў Берасцейскай вобласці. Тым не менш адпачывальнікі наракаюць на якасць вады ды іншыя недахопы:
– Вада квітнее, не зусім абсталяваная зона адпачынку. Там ёсць адзін пляж, але нікога няма ў асноўным з-за таго, што брудная вада. Там нават пах нейкі ёсць.
– Я вельмі люблю гэтае возера, я вырасла на ім, але мне ўжо некамфортна. Было вельмі брудна, за гэтыя два тыдні больш-менш прыбралі. Людзі пакідаюць пластыкавыя бутэлькі, паперу, бачна распальваюць вогнішча і ўсё, што ў іх засталося пасля іх сабантуяў, усё гэта засталося на месцы.
Паводле прадстаўніка кампаніі “Гавары праўду” Валянціна Лазарэнкава, мясцовыя актывісты кампаніі трымаюць месца адпачынку на кантролі. Нярэдка выходзяць на суботнікі самі і нагадваюць уладам аб неабходнасці трымаць гэтае месца ў парадку. На якасць вады ў будучым купальным сезоне таксама будзе звернутая ўвага.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя