„Зялёная старонка” для Берасцейшчыны



Свая „Зялёная старонка” з’явіцца ў жыхароў Берасцейскай вобласці літаральна праз два тыдні. Над яе стварэннем працуюць прадстаўнікі сеткі “Зялёнае таварыства”. „Пакуль яна даступная ў тэставым рэжыме на рэспубліканскім сайце арганізацыі,” – паведаміў адміністратар старонкі Аляксей Купрыкоў.

– Гэта будзе берасцейскі „Зялёны партал”, асноўнай місіяй якога з’яўляецца тая ж місія, што і ў Таварыства “Зялёная сетка”, якая заснавала гэты партал і гэты накірунак. Гэта дапаможа злучаць розныя экалагічныя некамерцыйныя арганізацыі, ствараць устойлівыя сувязі паміж экалагічнымі актывістамі, для таго, каб агульнай экалагічнай супольнасцю рашаць канкрэтныя экалагічныя праблемы.

Афіцыйнае адкрыццё сайту і яго прэзентацыя плануецца на 1 сакавіка з удзелам эколагаў і гарадскіх установаў, якія адказваюць за стан экалогіі рэгіёну. На старонку зможам патрапіць па адрасе brest.greanbelarus.info або ў пашукавіку напісаць берасцейскі “Зялёны партал”.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце