«Спартак» разабраўся з менскім «Дынама» ў КХЛ



У чарговым матчы КХЛ менскае «Дынама» дома прайграла «Спартаку» з лікам 5:2.

У гаспадароў вызначыліся Сяргей Дрозд і Мэт Элісан. У пераможцаў дубль аформіў беларус Дзмітрый Корабаў.

„Правалілі гульню. Шмат памылак індывідуальных дапусцілі. У распранальні быў нармальны настрой. Было жаданне перамагчы. Складана сказаць, што адбылося. Цалкам правалілі сустрэчу.  Дома гуляем дзве апошнія гульні, таму трэба выходзіць гуляць, змагацца, тым больш, заўзятары падтрымліваюць”, –  пракаментаваў паразу форвард «Дынама» Канстанцін Кальцоў.