Гарадзенскі хоспіс просіць дапамагчы выратаваць Мішу Дзурдзя
Гарадзенскі дзіцячы хоспіс звяртаецца па дапамогу, каб выратаваць жыццё Мішы Дзурдзя. Маленькі хлопчык хворы на цяжкую хваробу і знаходзіцца пад апекай хоспіса. У Гародні стартавала акцыя дадатковай дапамогі, каб сабраць 80 тысяч даляраў, неабходныя для лячэння. Кожны наведнік гарадзенскага гандлёвага дома «Нёман» можа дапамагчы дзіцяці — у холе крамы размешчана інфармацыя пра дапамогу хлопчыку.
Пра сітуацыю з Мішам распавядае дырэктар гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга:
— Вельмі шмат людзей дапамаглі яму і нам засталася даволі невялікая сума. Цяпер дзіця знаходзіцца ў Ізраілі і чакае аперацыі. Сабрана каля 130 тысячаў даляраў і засталося сабраць каля 70 тысяч. Таму я звяртаюся да усіх тых людзей, хто не дапамагаў і хто дапамагаў, калі ласка, давайце зробім яшчэ адзін невялікі крок дзеля таго, каб гэтаму дзіцяці зрабілі аперацыю і ўсё ў іх скончылася добра. Мы вельмі не хочам, каб гэты хлопчык апынуўся ў нашым хоспісе ў якасці пацыента.
Дапамагчы хлопчыку можна рознымі шляхамі : адправіць смс з сумай аплаты на нумар 553, а таксама звярнуцца ў хоспіс, дзе вам патлумачаць, якім чынам можна дапамагчы. А сама акцыя ў Гародні працягнецца яшчэ тыдзень.
Беларускае Радыё Рацыя