Ці ты мяне яшчэ помніш?



Група ўраджэнцаў вёскі Давідовічы што ў гміне Заблудаў стварыла фанпэйдж, на якім можна убачыць фотаздымкі жыхароў вёскі  з пасляваеннага перыяду. Яны аднавілі і падпісалі каля 200 старых здымкаў мясцовага фатографа і закінулі іх у Фэйсбук.

Усе фотаздымкі таксама можна было паглядзець на адмысловай сустрэчы пад назвай «Ці ты мяне яшчэ помніш?», якую арганізаваў ураджэнец Давідовічаў, вядомы беларускі музыка Славамір Трафімюк. Паводле яго дзякуючы сённяшняй тэхніцы больш людзей паглядзіць гэтыя здымкі, знойдзе сваіх продкаў ды зацікавіцца генеалогіяй сваёй сям’і:

— Мы хочам Фэйсбук, у якім увесь час паказваюць толькі смешныя справы, выкарыстаць для таго, каб нават у сваіх дзецях прышчапіць, што вось у сям’і быў хтосьці такі ці іншы, сярод знаёмых. Нават каб проста зрабіць прыемнае сабе, сваёй сям’і, сваёй вёсцы.

Здымкі паходзяць з альбома сям’і Крупіцкіх. Гэта перад усім зборныя здымкі выкананыя ў час шлюбаў ды іншых сямейных урачыстасцяў. Некаторыя фотаграфіі адноўленыя вядомым генеолагам Марэкам Карнілюком.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток