Віленскі касцёл з дзіўным лёсам
Касцёл знахозіцца ў цэнтры Вільні, але не ўсё ведаюць пра гэты вытанчаны і зграбны будынак.
Калі ісці ад Вострай брамы да фантана на Ратушнай плошчы, а пасля ад фантана павярнуць направа, прайсці праз цэнтр Чурлёніса – прыйдзеш да касцёла, які закінуты.
Каля фантану на Ратушным пляцы паварочваем направа (калі ідзем ад Вострай Брамы).
Праходзім каля цэнтру Чурлёніса
Будынак касцёла выканана ў стылі вытанчанага позняга барока.
Пярэдні фасад упрыгожаны высокай і вытанчанай вежай.
Вышыня вежы 41,5 метраў.
У Літве храм, з вежай пярэдняга фасада – з’ява не тыповая.
Касцёл быў пабудаваны ў 1768 годзе, асвечаны ў гонар Найсвяцейшай Божай Маці Суцяшэння. У касцёле знаходзіўся цудатворны абраз Найсвяцейшай Панны Марыі Суцяшальніцы, які размяшчаўся ў галоўным алтары святыні.
У 1859 годзе будынак быў перабудаваны ў царкву Святога Андрэя. Пры перабудове былі разбураны хоры, алтары са скульптурамі, выкананыя ў стылі ракако, з’явіўся іканастас.
У 1918 году касцёл зноў вярнуўся да каталікоў і паступова быў адрэстаўраваны. Частка будынкаў былога кляштарнага комплексу перайшла Універсітэту імя Стэфана Баторыя.
Будынак касцёла пры СССР выкарыстоўся ў якасці сховішчы для агародніны.
На жаль, інтэр’ер і алтары касцёла не захаваліся.
Побач кляштарныя будынкі, якія зараз рэстаўруюцца.
Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя