Лагер валанцёраў «Спадчына Сапегаў» пройдзе ў Ружанах



Другі міжнародны лагер валанцёраў «Спадчына Сапегаў» пройдзе ў Ружанах, што на Берасцейшчыне. Яго ўдзельнікамі стануць 20 юнакоў і дзяўчын ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў з Беларусі ды іншых еўрапейскіх краін.

Паведамляе наш карэспандэнт Ярына Троіцкая:

– Валанцёры будуць працаваць на тэрыторыі Ружанскага замкавага музейнага комплекса. Акрамя таго плануецца ўпарадкаванне іншых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны – сінагогі, касцёлаў Святой Троіцы і Святога Казіміра. Арганізатары лагеру ставяць за мэту: развіццё ўязнога турызму, папулярызацыю беларускай гісторыі, а таксама выхаванне любові да роднага краю. Праект ажыццяўляецца пад патранатам беларускай асацыяцыі клубаў ЮНЕСКА. Актыўна спрычыніліся да арганізацыі лагеру мясцовая ўлада і грамадскасць.

Міжнародны валанцёрскі лагер «Спадчына Сапегаў» будзе праходзіць з 11 па 26 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя