Працоўныя кампаніі „ЗОВ” усё яшчэ ў адпачынках



Працоўныя шэрагу падраздзяленняў гарадзенскай мэблевай кампаніі „ЗОВ” знаходзяцца ў вымушаных двухтыднёвых неаплачваемых адпачынках.

1018546237

(Фота sputnik.by)

Як зазначае старшыня Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) Аляксандр Ярашук, складаная эканамічная сітуацыя з’яўляецца галоўным чыннікам адсутнасці працы на многіх прадпрыемствах краіны:

– Гэта абсалютна распаўсюджаная з’ява, бо ўсё тое, што мы назіраем – гэта чаканне таго, што раптам штосьці здарыцца перадусім у Расеі, што ажыве расейскі рынак, запрацуюць заводы і пойдзе туды прадукцыя.

Істотнае пагаршэнне эканамічнай сітуацыі кампаніі „ЗОВ” не ў апошнюю чаргу тлумачыцца і арыштам яе дырэктара Алега Зухавіцкага. Негледзячы на тое, што бізнесовец пакрыў шкоду дзяржаве заплаціўшы паўтара мільёна даляраў, ён дагэтуль знаходзіцца пад арыштам.

Беларускае Радыё Рацыя