Байкі пра Пуціна



У непрызнанай ЛНР з’явіўся новы дзіцячы часопіс “Ветлівыя чалавечкі”. Галоўным персанажам большасці вершаў і апавяданняў для дзяцей выступае “Папа” – Уладзімір Пуцін.

Больш падрабязна распавядзе наш украінскі карэспандэнт Марцін Война.

– “Папа Пуцін” прысутны ці не кожнай старонцы часопіса – і ў вершаваных радках, і ў прозе, і на ілюстрацыях. “Мамай” у часопісе пазначаная бландзінка, якая мае аддаленае падабенства да Алены Кабаевай. Бландзінка апранутая ў строй колероў расейскага сцяга, але ніякіх рэплік ёй не адведзена. “Дзеткі ЛНР” выяўленыя на ілюстрацыях у вобразах расейскіх дэсантнікаў, казакаў і міліцыянтаў.

Затое “вобраз ворага” ў “Ветлівых чалавечках” вельмі пазнавальны: тут і Фашыстон, і Сквапны Трусік, і Агідны Турчын, якія сеяць на Майдане кроп, што засланяе сабою сонца. Сярод іншых адмоўных герояў – Гнуланд, памочніца Фашыстона, якая раздае на Майдане печыва, што ператварае людзей у “карнікаў” і “разнасекаў”.

Крыніцы фінансавання часопіса “Ветлівыя чалавечкі” невядомыя. Стваральнікі часопіса дэкларуюць, што галоўнай мэтай выдання з’яўляецца “духоўна-патрыятычнае выхаванне моладзі”.

2016-02-18_achromienka_dziciaczy_czasopis_lnr_1

2016-02-18_achromienka_dziciaczy_czasopis_lnr_2

2016-02-18_achromienka_dziciaczy_czasopis_lnr_3

Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: politolog.net