Берасцейскія ІП рыхтуюць чарговы пікет



Заяўку на правядзенне чарговага масавага мерапрыемства рыхтуюць берасцейскія прадпрымальнікі. Папярэдняй датай мітынга абрана 4 сакавіка, месца – адно з дазволеных гарадскімі ўладамі. Гэтым разам прадстаўнікі малога бізнесу плануюць загадзя заключыць дамовы з усімі неабходнымі службамі – пажарнымі, камунальнікамі і медыкамі, – распавёў старшыня Савету індывідуальных прадпрымальнікаў Варшаўскага рынку Андрэй Карняйчук:

– Мы зробім усё так, як патарбуе закон. Мы загадзя заключым дамовы з усімі неабходнымі службамі.

“Мы ўжо напісалі заяву на прадмет заключэння дамовы з прадстаўнікамі хуткай медыцынскай дапамогі пры правядзенні мітынгу, таксама будзем заключаць дамову з камунальнымі службамі”, – дадаў Андрэй Карняйчук.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце