Расея зноў забракавала беларускую малочку



Малочную прадукцыя 10 беларускіх прадпрыемстваў прызналі «недабраякаснай і небяспечнай».

Пастановы прынятыя паводле матэрыялах управы Рассельгаснагляду Бранскай і Смаленскай абласцей, паведамляе сайт установы.

Як заяўляе расейская ўстанова, лабараторна ўстаноўленая неадпаведнасць малочнай прадукцыі патрабаванням тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюзу. Так, устаноўленае перавышэнне масавай долі кансервантаў (натрый азотнакіслы) у шэрагу сыроў вытворчасці акцыянернага таварыства «Белавежскія сыры», капыльскага філіяла Слуцкага сыраробнага камбіната, Баранавіцкага малочнага камбіната, браслаўскага філіяла «Глыбоцкі малочнакансервавы камбінат», вытворчага цэха «Скідаль» ад «Малочнага свету», прадпрыемстваў «Мілкавіта», «Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат», бярэзінскага філіяла «Здравушка-мілк», Любанскага філіяла Слуцкага сыраробнага камбіната, Шчучынскага масласырзавода, малочнай кампаніі «Навагрудскія дары».

У сухім абястлушчаным малацэ з Капыля і Любані (філіялы Слуцкага сыраробнага камбіната) выяўлены метранідазол. Ветэрынарная форма гэтага прэпарата ўжываецца для лячэння трыханамад і іншых паразітарных інфекцый у буйной рагатай жывёлы. Паводле інструкцый, малако, атрыманае падчас лячэння кароў, забараняецца выкарыстоўваць у ежу.

Наяўнасць метранідазолу ў малочнай прадукцыі не адпавядае правілам Мытнага саюзу. Рассельгаснагляд мяркуе, што на беларускіх малочных прадпрыемствах вядзецца недастатковы лабараторны кантроль.

Расея мае сталыя прэтэнзіі да беларускіх малочных прадуктаў. Пры гэтым адпаведная расейская прадукцыя не нашмат лепшая, але даражэйшая.

Фота naviny.by