„Яшчэ святло гарыць” — рэпартаж Юркі Ляшчынскага і Улі Шубзды



Cerkiew_Zmartwychwstania_PanskiegoЗа паўстагоддзя прыгранічная вёска Баброўнікі, што на Беласточчыне амаль цалкам змяніла свае аблічча. Колькасць насельніцтва вёскі зменшылася ў дваццаць пяць разоў. Тыя, што засталіся, дажываюць тут свой век. Але адно, што не змянілася за гэтыя дзесяцігоддзі — гэта любоў да роднага. Нягледзячы на змены межаў, цяжкі перыяд ваенны і пасляваенны, жыхары захавалі сваю нацыянальную беларускую свядомасць і жыццёвы аптымізм. Фота: ciekawepodlasie.pl