Спаборніцтвы сярод падляшскіх гімназістаў



Незвычайныя ўрокі былі ў вучняў, якія вывучаюць беларускую мову на Падляшшы. Ужо другі раз гімназія №7 у Беластоку правяла спаборніцтвы па стралянні са стрэльбы. Маладыя беларусы з Кляшчэляў, Нарвы, Гайнаўкі, Бельска ды Беластока змагаліся за званне найлепшых у гэтым відзе спорту:

– Ад дзетак 6-7 гадоў да людзей старэйшага ўзросту – кожны можа страляць. Гэта алімпійскі спорт.

– Я першы раз страляю. І вельмі хацеў прыехаць, каб паспрабаваць.

– Яны тут ўпершыню. Таму для іх гэта будзе першая спроба чагосьці новага. Для мяне і іх гэта гульня. Ці будзе хтосьці з іх страляць – невядома. Ці камусьці гэта спадабаецца – таксама не ведаю.

– Гэта спосаб паказаць ім іншы від спорту, інтэграваць моладзь, настаўнікаў і школы, дзе вывучаецца беларуская мова.

Сёлета перамагла каманда вучняў з Бельска Падляшскага. Як адзначыла арганізатарка мерапрыемства, настаўніца беларускай мовы Эльжбета Рудкоўская, чарговыя спаборніцтвы па стралянні адбудуцца таксама ў наступным годзе.

[Not a valid template]

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтаркі