У „Арт-сядзібы” Дзень мовы будзе доўжыцца два дні



„Арт-сядзіба” будзе святкаваць у Менску не адзін, а нават цэлых два Дні роднай мовы, – распавёў каардынатар арганізацыі і кіраўнік гэтых праектаў Алесь Снег. Першы адбудзецца ўжо 19 лютага ў арт-прасторы „Мёд” у Менску.

– І там мы падрыхтавалі вялікую культурную праграму, па якой плануецца гульнятэка, дзе людзі змогуць пагуляцца ў настольныя гульні, плануюцца выступы розных беларускіх паэтаў, а таксама музычная частка. Скончыцца нашая імпрэза 19 лютага вялікім спеўным сходам, дзе кожны з прысутных атрымае тэксты, будзе бачыць тэксты на экране і спяваць прапанаваныя песні цэлай залай. А 21 лютага плануецца паказ спектаклю ад „Арт-сядзібы” “Браніслаў”. Гэта першы спектакль, які паставіла „Арт-сядзіба”.

Па словах Алеся Снега, усе квіткі на спектакль „Браніслаў” ужо прададзены, месцаў няма. Таму спектакль пройдзее з аншлагам.

Беларускае Радыё Рацыя