Андрэй Саннікаў прэзентаваў у Варшаве сваю кнігу



“Мая гісторыя. Беларуская “Амерыканка», альбо выбары пры дыктатуры”. Кнігу з такой назвай ў варшаўскім Беларускім Доме прэзентаваў былы кандыдат у прэзідэнты і палітвязень Андрэй Саннікаў.

2016-02-20_zavalnia_sannikau_kniha_fota (3)

Кніга перадусім датычыць т.зв. прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, Плошчы і знаходжання палітвязняў у засценках КДБ. Гаворыць аўтар кнігі:

– Гэта быў пэўны перыяд у маім жыцці і ў гісторыі Беларусі, які яшчэ доўга будзе цікавы.  Я быў не толькі сведкам, але і ўдзельнікам тых падзей, таму палічыў, што мушу пра гэта напісаць. Сябры таксама падштурхоўвалі мяне, каб я гэта зрабіў.

Кніга ўтрымлівае факты, пра якія раней не было вядома грамадскасці.

2016-02-20_zavalnia_sannikau_kniha_fota (1)

Найперш, гаворка ідзе пра справу тэракта ў менскім метро і допыты беларускіх апазіцыянераў у тыя дні, гаворыць паплечнік Андрэя Саннікава Зміцер Бандарэнка:

– Вельмі шмат момантаў, якія друкуюцца ўпершыню, напрыклад, пра выбух у метро, дзе прыводзіцца нашая размова з начальнікам турмы Арловым, які паказваў відэаматэрыялы і фактычна паказаў, што кандыдат на здзяйсненне тэракта Канавалаў быў не адзін, яго вялі як мінімум тры чалавекі. Гэтая інфармацыя ўпершыню друкуецца.

Высокую ацэнку кнізе далі лаўрэат прэміі “Оскар” сэр Том Стопард,  а таксама былы міністр замежных спраў Славаччыны Павал Дэмеш. Прамову да кнігі Андрэя Саннікава напісала нобелеўскі лаўрэат Святлана Алексіевіч.

[Not a valid template]

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара