Беларуская перліна – „Пружанскі палацык”
Музей-сядзіба „Пружанскi палацык” – адзіная адноўленая сядзіба стылю мадэрн ў Беларусі.
Музей сёння вядомы як грамадска-культурны навуковы цэнтр. У ім адбываюцца музычна-літаратурныя вечарыны, навуковыя канферэнцыі па захаванні і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны.
Малюнак Напалеона Орды
Палацык у 1915-1917 гадах
Больш за 150 гадоў таму палацык быў абсталяваны навінкамі таго часу: тут быў ліфт, генератар электрыкі, фатаграфічны станок, кажа дырэктар палацыка Юрый Зялевіч:
– Пабудаваны “Палацык” прыкладна ў сярэдзіне 19 ст. па праекце італьянскага архітэктара Францыска Ланчы па замове Валенція Швыкоўскага – маршалка Пружанскага павета. Рэстаўрацыя праходзіла з 1989 па 1998 год. Тут хацелі зрабіць дом піянераў, пасля рэстаран хацелі зрабіць.
Паводле Юрыя Зялевіча, грамадскасць Пружан адстаяла палацык як музей. Сёння фонды музею складаюць 6921 адзінку, з іх амаль 10% экспануецца на 200 кв.м экспазіцыйных і 215 кв.м. выставачных залаў. Штогод у музей прыходзіць да 10 тыс. чалавек.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Пружаны