Спораўцы патрабуюць вярнуць ім помнік



Жыхары вёскі Спорава ў Бярозаўскім раёне патрабуюць у сельскага выканаўчага камітэта узнаўлення помніка загінулым вяскоўцам у Другой сусветнай вайне. Ранейшы помнік быў разбураны былым арандатарам возера Спораўскае Анатолем Заблоцкім. Пасля скандалу ўлады палажылі на месцы помніка надмагільную пліту. Але спараўцы з гэтым не пагадзіліся і напісалі заяву ў сельвыканкам аб устаноўцы помніка эстэтычнага выгляду, – кажа намеснік старшыні Берасцейскай абласной сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Лазарэнкаў:

– Улада зрабіла ўсё, каб гэты помнік не стаяў. Той манумент, які быў парушаны і выкінуты на сметніцу, замянілі магільнай плітой, якія сёння паўсюдна стаяць на могілках. Але гэта не помнік, які адпавядаў бы тым запатрабаванням, якія сёння грамадзяне хацелі б бачыць.

Паводле Лазарэнкава, па гэтаму пытанню вяскоўцы вырашылі 25 лютага правесці сход для абмеркавання матэр’яльных затрат на помнік. Людзі вялікіх спадзяванняў на дапамогу ўладаў не маюць. А таксама запытаць мясцовыя ўлады, калі яны прыбяруць аварыйны кран Заблоцкага, якім ён разбураў помнік. Кран кінуты ў вёсцы і ўяўляе сабой небяспеку асабліва для дзяцей.

IMG_9692

Беларускае Радыё Рацыя