Лідчына — лідар па колькасці агульнанацыянальных дыктовак?
Ужо каля дзясятка беларускіх дыктовак, прымеркаваных да Дня роднай мовы, прайшлі на Лідчыне. Традыцыйна, арганізатарам дыктовак выступаюць мясцовыя суполкі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны. Але па словах кіраўніка Лідскай гарадской арганізацыі ТБМ, Станіслава Судніка, сёлета да арганізацыі дыктовак актыўна далучыліся і органы мясцовай улады:
—Такім чынам гэтая з’ява, беларуская агульнанацыянальная дыктоўка, сапраўды становіцца агульнанацыянальнай і калі кожны раён па тыя ж 10 пляцовак падняў у час дыктовак, — уяўляеце колькі б гэта агулам было? Я думаю, што прыклад Ліды будзе ўспрыняты станоўча і Гарадзенскія ўлады на наступны месяц таксама парэкамендуюць пісаць агульнанацыянальную дыктоўку.
Лідчына ўжо ў дзявяты раз бярэ ўдзел у агульна нацыянальнай дыктоўцы. Тыдзень беларускай мовы працягнецца дыктоўкамі ў больш чым трыццаці школах і іншых навучальных установах раёна і горада Ліды.
Беларускае Радыё Рацыя