“Гавары Праўду” пачне святкаванне з Гарадзеншчыны
25 лютага грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду” спаўняецца шэсць гадоў.
За гэты час за спінай кампаніі – дзве прэзідэнцкія, парламенцкая і мясцовая выбарчыя кампаніі, сотні лакальных ініцыятываў і дапамога канкрэтным людзям. З нагоды дня народзінаў кампаніі, у Гародню завітаюць яе лідары – Таццяна Караткевіч і Андрэй Дзмітрыеў. На сустрэчу запрашае рэгіянальны каардынатар кампаніі Зміцер Бандарчук. Плануецца найперш абмеркаваць кошты камунальных паслугаў:
— Тэмай павышэння тарыфаў ЖКГ вельмі незадаволены нават прэзідэнт, таму я думаю гэтае пытанне непакоіць вельмі шмат людзей і тое, што гэтае пытанне ўздымаецца на тэлебачанні ў вельмі рэзкай форме сведчыць пра тое, што мноства людзей зацікаўленыя ў тым, каб абмеркаваць і зразумець галоўнае: што такое 100% тарыф на паслугі ЖКГ, як ён фармуецца і што будуць рабіць з тымі падаткамі, якія раней ішлі на каменсаванне гэтых жа паслугаў.
Пачатак сустрэчы з лідарам кампаніі “Гавары праўду” у Гародні: 25 лютага а 18-й гадзіне па адрасе вуліца Будзёнага 48а.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня