У Белавежскай пушчы будуць аднаўляць балота



Экалагічны тыдзень у Белавежскай пушчы правялі сябры грамадскага аб’яднання „Ахова птушак Бацькаўшчыны”. Адзін з галоўных пунтаў праграмы – гэта прэзентацыя ідэі аднаўлення часткі асушаных балотных масіваў, што з’яўляецца прычынай усыхання лесу, які знаходзіцца на тэрыторы Нацыянальнага парку, – распавёў прадстаўнік аб’яднання Андрэй Абрамчук:

– Аднаўленне гэтых балотаў можа палепшыць і лясную экасістэму. Адной з першых пілотных тэрыторый стане ўчастак балота Дзікі Нікар, які размешчаны ў самым цэнтры Белавежскай пушчы ў Пружанскім раёне. Мяркуецца забалоціць участак раней асушанага тарфянога масіву на плошчы крыху больш за тысячу гектар. Участак дастаткова складаны. З аднаго боку трэба ўзняць узровень вады, з другога боку забяспечыць функцыянаванне міліярацыйных сістэм, якія размешчаны побач.

„Акрамя таго там яшчэ знаходзіцца ўнікальнае і рэдкае для нашай краіны месца – расце белая піхта, і нейкім чынам трэба не парушыць рэжым гэтай тэрыторыі,” – падагульніў эколаг.

Беларускае Радыё Рацыя