У Гародні адбылася вечарына беларускай духоўнай паэзіі
Вечарына беларускай паэзіі ды аўтарскай песні, правядзенне якой ўжо стала добрай традыцыяй, прайшла ў Гародні. Гэтую імпрэзу ладзяць штогод у межах фестывалю «Каложскі благавест». Гэтым разам удзел у ёй прыняў і вядомы бард Андрэй Мельнікаў. Пра адметнасці сёлетняй вечарыны распавядае святар Павел Каспяровіч:
— Гэта вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, які ўжо 15-ты год адбываецца у межах фестывалю. Гэтым разам мы вырашылі змяніць канцэпцыю і засяродзіцца менавіта на беларускай паэзіі, бо беларуская паэзія — гэта цікавая і разнастайная скрабніца, а мы жывем і не ведаем яе. Таму мы вырашылі запрасіць розных аўтараў розных пакаленняў і гэта будзе ланцужок сувязі паміж паэтычнымі пакаленнямі Гарадзеншчыны.
Падчас вечарыны гарадзенцы слухалі вершы ня толькі вядомых гарадзенскіх паэтаў, але і дазналіся пра новыя імёны у гарадзенскай паэзіі.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня